17 – 21 лістапада 2008 года ў г. Звянігарад (Расія) адбылася XII Міжнародная канферэнцыя і выстаўка “Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютэрныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк”.
У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел галоўны бібліятэкар аддзела бібліятэчнага абслугоўвання Васілёнак І.І., якая выступіла з дакладам “Асаблівасці ўспрыняцця карыстальнікамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі электронных рэсурсаў”. У дакладзе аналізаваліся пытанні выкарыстання электроннага патэнцыялу бібліятэкі і дынамікі запатрабаванасці карыстальнікамі электронных дакументаў.
Удзельнікі канферэнцыі наведалі найбуйнейшыя бібліятэкі Расійскай Федэрацыі – Расійскую дзяржаўную бібліятэку, Дзяржаўную публічную навукова-тэхнічную бібліятэку, Усерасійскую дзяржаўную бібліятэку замежнай літаратуры імя М.І. Рудаміна.
У фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі перададзеныя тры кампакт-дыскі, створаныя ў межах праекта ДПНТБ “Дарога ў космас”. Электронныя выданні прысвечаны М.Е. Жукоўскаму, К.Э. Цыялкоўскаму і Ф.А. Цандзеру.