ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інфармацыйныя тэхналогіі, камп’ютэрныя сістэмы і выдавецкая прадукцыя для бібліятэк
Візіт Міністра замежных спраў Рэспублікі Арменія

Cудзейскі курс па мастацкай гімнастыцы

Cудзейскі курс па мастацкай гімнастыцы
Іншыя навіны

23-29 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Інтэркантынентальны судзейскі курс па мастацкай гімнастыцы на 12 алімпійскі цыкл (2009-2012гг.).


Курс арганізаваны Беларускай асацыяцыяй гімнастыкі і Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Мэтай курсу з’яўляецца навучанне суддзяў новым правілам, рэгламентам па мастацкай гімнастыцы, павышэнне і замацаванне судзейскіх катэгорый на наступны алімпійскі цыкл 2009-2012 гг.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Грандзі Бруна, Генеральны сакратар Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Андрэ Гуайсбухлер, члены Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі, тэхнічнага камітэта па мастацкай гімнастыцы, удзельнікі-суддзі з 41 краіны свету, якія прадстаўляюць дзяржавы СНД, Усходняй і Заходняй Еўропы, ЗША, а таксама Бліжняга Усходу і Афрыкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам