З 14 па 15 верасня ў Маскве (Расійская Федэрацыя) адбыўся II Міжнародны культурны форум “Шаўковы шлях”.
Мерапрыемства было арганізавана Кітайскім фондам культуры і мастацтвf народнасцtq, Кітайскім фондам Шаўковага шляху, Фондам духоўнага развіцця народа Казахстана, Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва краін – удзельніц СНД, Фондам публічнай дыпламатыі імя А.М. Гарчакова пры падтрымцы карпарацыі “Сіньао” (КНР).
У рабоце Форуму прынялі ўдзел больш за 300 вядомых вучоных, дзеячаў культуры, палітыкаў, прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў СМІ з краін, размешчаных у рэгіёне Шаўковага шляху, а таксама прадстаўнікі Выканаўчага камітэта СНД, ШАС, ЮНЕСКА і іншых аўтарытэтных міжнародных арганізацый. Рэспубліку Беларусь на форуме прадстаўляла дэлегацыя на чале з міністрам культуры Рэспублікі Беларусь Барысам Святловым.
Удзельнікі Форуму падчас свабоднай дыскусіі і давернага дружалюбнага дыялогу абмеркавалі пытанні развіцця партнёрства, распрацоўкі сумесных праектаў у сферы культурнага супрацоўніцтва.
Падчас пасяджэння секцыі “Партнёрства паміж бібліятэкамі: супрацоўніцтва бібліятэк Еўраазіяцкага рэгіёна і сумеснае выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій” прыняў удзел і выступіў з дакладам “Супрацоўніцтва бібліятэк Еўраазіяцкага рэгіёна ў рамках стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы” дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі. У рабоце секцыі таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі бібліятэк Азербайджана, Кіргізіі, Кітая, Расіі, Індыі і Пакістана.
Па выніках работы Форуму прыняты выніковы дакумент, у якім знайшлі адлюстраванне выказаныя беларускім бокам прапановы.