ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Вывучаем медыцыну, не выходзячы з дому
Вобразы зменлівага свету: мастацтва японскай гравюры

Грамадскае абмеркаванне навуковай работы "Лексікаграфічнае апісанне слоўнага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст."

Грамадскае абмеркаванне навуковай работы "Лексікаграфічнае апісанне слоўнага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст."
Іншыя навіны

“Гістарычны слоўнік беларускай мовы” ў 37 выпусках – першае завершанае ва ўсходнеславянскім мовазнаўстве лексікаграфічнае апісанне лексікі эпохі станаўлення беларускай народнасці.

18 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца пашыранае пасяджэнне вучонага савета, на якім будзе праводзіцца грамадскае абмеркаванне навуковай работы “Лексікаграфічнае апісанне слоўнага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст. («Гістарычны слоўнік беларускай мовы» ў 37 выпусках)” (аўтарскі калектыў: Жураўскі А.І., Булыка А.М., Крамко І.І., Мяснікова В.У., Федарэнка Г.У.), дапушчанай да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі 2020 г.

Слоўнік стаіць ў адным шэрагу з такімі фундаментальнымі працамі, як “Słownik staropolski” (Варшава, 1953–2002), “Słownik polszczyzny XVI wieku” (Вроцлаў, Варшава, выдаецца з 1966 г.), “Словарь русского языка XI–XVII вв.” (Масква, з 1975 г.), “Словарь древнерусского языка (ХI–XVI вв.)” (Масква, з 1988 г.), “Словарь русского языка XVIII в.” (Санкт-Пецярбург, з 1984 г.), “Словник украïнськоï мови XIV–XV стст.” (Кіеў, 1977–1978), “Словник украïнськоï мови XIV – першоï половини XVІІ ст.” (Кіеў, з 1994 г.) і інш.

У “Гістарычным слоўніку беларускай мовы” змешчана больш за 75 тыс. слоў, зафіксаваных у летапісах, хроніках, статутах, рыцарскіх раманах, мемуарных, публіцыстычных творах ХІV–ХVІІІ стст. Прадстаўлена лексіка Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Фёдара Еўлашоўскага, Мацея Стрыйкоўскага, Іпація Пацея, Пятра Скаргі. Сярод названых лексікаграфічных крыніц цалкам выдадзены на сённяшні дзень толькі адзінкавыя, таму з выхадам слоўніка айчынныя лінгвісты апярэдзілі многіх замежных калег.

Да пашыранага пасяджэння вучонага савета мы атрымалі водгукі і меркаванні пра вышэйназваную навуковую работу вучоных, даследчыкаў – мовазнаўцаў, гісторыкаў, літаратуразнаўцаў, педагогаў, якія высока ацанілі ўзровень гэтага выдання.

Прапануем усім жадаючым далучыцца да абмеркавання работы, даць уласную ацэнку, выказаць сваё меркаванне! Свае допісы можна накіроўваць на электронны адрас secretar@nlb.by да 17 чэрвеня. Для ўліку вашага меркавання просім у лісце дадаткова пазначыць: прозвішча, імя, імя па бацьку, месца працы і пасаду (пры наяўнасці), кантактныя даныя.

Матэрыял пададзены вучоным сакратаром НББ.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам