ГалоўнаяНавіныБібліятэка анлайн
Радасць і смутак паэта. Шаравая маланка ў лёсе дачкі Янкі Журбы
Грамадскае абмеркаванне навуковай работы "Лексікаграфічнае апісанне слоўнага фонду беларускай мовы XIV–XVIII стст."

Вывучаем медыцыну, не выходзячы з дому

Вывучаем медыцыну, не выходзячы з дому
Іншыя навіны

Чытачы Нацыянальнай бібліятэкі маюць магчымасць дыстанцыйна атрымаць доступ да ліцэнзійных электронных рэсурсаў вядучых выдавецтваў па розных галінах ведаў. Гэта істотна дапаможа ў аддаленай адукацыйнай і навуковай дзейнасці.

Тэматычныя падборкі “Ахова здароўя”, “Лячэбнае справа”, “Арганізацыя аховы здароўя”, “Сястрынская справа”, “Фармакалогія”, “Фундаментальная медыцына”, прадстаўленыя ў электронна-бібліятэчнай сістэмы “БиблиоРоссика”, дапамогуць падтрымаць працэс бесперапыннай адукацыі ў сферы медыцыны. Тут жа даступны і шэраг профільных навуковых, навучальных і даведачных выданняў, у якіх вы знойдзеце актуальную інфармацыю пра вынікі навуковых даследаванняў, клінічныя пратаколы, пра сучасныя метады дыягностыкі, лячэння і прафілактыкі хвароб.

Больш за 4 тыс. кніг, часопісаў, артыкулаў, а таксама практычных дапаможнікаў для студэнтаў-медыкаў і ўрачоў-практыкаў, у тым ліку спецыялістаў вузкага профілю, месцяцца ў спецыялізаванай тэматычнай калекцыі на платформе ЭБС “Знаниум”. Доступ да калекцыі адкрыты да 1 ліпеня.

Лічбавы архіў часопісаў “Советское здравоохранение” за 1942– 1992 гады на электроннай платформе “East View” будзе цікавы ўсім, хто вывучае гісторыю аховы здароўя. Архіў даступны ў аддаленым рэжыме да 30 чэрвеня. Вывучэнню сумежных медыцынскіх дысцыплін, такіх як хімія, біялогія, псіхалогія, дапамогуць адпаведныя тэматычныя выпускі “Вестника Московского университета”.

Каб працаваць з поўнымі тэкстамі электронных выданняў дома, неабходна зарэгістравацца на электронных платформах. Зрабіць гэта вам дапамогуць невялікія інструкцыі:

Інфармацыя аб ліцэнзійных электронных рэсурсах і магчымасцях выдаленай працы з імі, рэсурсах адкрытага доступу, а таксама рэсурсах, якія ствараюцца Нацыянальнай бібліятэкай, даступна ў раздзеле "Электронныя інфармацыйныя рэсурсы".

Зычым плённай вучобы і працы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам