ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Майстэрства жыць разам: як дамаўляцца з блізкімі людзьмі?
Выязная фотавыстаўка “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”

Гімн мужнасці

Гімн мужнасці
Іншыя Навіны

16 лютага ў галерэі “Лабірынт” ладзілася ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, “Гімн мужнасці”.


Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь правяла прэзентацыю кніжнай выстаўкі “Гімн мужнасці”.

На выстаўцы прадстаўлены выданні пра ваеннае майстэрства, віды ўзбраення, гісторыю і сучасны стан Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сярод іх шэраг даведачна-інфармацыйных выданняў ваеннай тэматыкі, кнігі пра гісторыю воінскіх фарміраванняў на тэрыторыі Беларусі ад глыбокай старажытнасці да нашых дзён, арыгінальны камплект з 12 дыскаў “Вооруженные Силы Республики Беларусь: новейшая история белорусской армии”, часопіс “Армия” і літаратурна-мастацкі дадатак да яго “Армия и культура”.

Адкрыла выстаўку намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел намеснік начальніка ваеннага інфармацыйнага агенцтва Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Ваяр” Уладзімір Аляксандраў, намеснік начальніка аддзела ваеннай адукацыі Упраўлення ваеннай адукацыі і падрыхтоўкі войск Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь Андрэй Галаванаў, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, студэнты ваенных факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа.

Выстаўка размешчана ў кальцавым калідоры 2-га паверха Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і будзе доўжыцца да 2 сакавіка.

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам