2 ліпеня 2009 года а 16-й гадзіне на плошчы перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі адбудзецца гарадское свята харавой песні “У імя жыцця на зямлі!”, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Мінчан і гасцей сталіцы павіншуюць каля 800 лепшых выканаўцаў з усіх рэгіёнаў краіны.
У праграме свята будуць прадстаўлены песні ваенных гадоў, музычна-харэаграфічныя кампазіцыі, беларускія народныя песні. У якасці вядучых канцэрта выступяць народны артыст Рэспублікі Беларусь Генадзь Гарбук і актрыса тэатра і кіно Святлана Зелянкоўская.
Запрашаем на мерапрыемства!