ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гарадское свята харавой песні
VI Міжнародная канферэнцыя “Культурная спадчына Вялікага княства Літоўскага”

Аўдыёкніга ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 31 жніўня ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Аўдыёкніга ў фондах Нацянальнай бібліятэкі Беларусі”.


Што такое аўдыёкніга? Літаральна гэта “кніга, што гучыць” або “кніга, прачытаная ўголас”. Аўдыёкнігі – гэта літаратура, але не ў тэкставым, а ў гукавым варыянце. Звычайна аўдыёкніга захоўваецца на CD або DVD-дысках і складаецца з дзесяткаў гукавых файлаў у фармаце MP3, начытаных прафесійнымі акцёрамі (радзей аўтарам). У сярэднім 300–350 старонак звычайнай кнігі можна супаставіць з 9–11 гадзінамі гучання аўдыёкнігі. Аўдыёкнігі – ідэальны варыянт для сляпых людзей і тых, хто дрэнна бачыць і не мае магчымасці чытаць, але хоча пагрузіцца ў чароўны і захапляльны свет літаратуры, працягнуць сваю адукацыю.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 дакументаў. Гэта паэзія “срэбранага стагоддзя” – І. Бунін, М. Цвятаева, М. Гумілёў, Б. Пастарнак, У. Хадасевіч; паэзія Усходу – Саадзі, Фірдоусі, лірыка Саят-Новы; класіка рускай і замежнай літаратуры – Ф. Дастаеўскі, А. Чэхаў, М. Ляскоў, М. Гогаль (у выкананні вядомых артыстаў М. Ульянава і А. Пятрэнкі), У. Шэкспір, У. Моэм, Г. Мапасан, Б. Брэхт, А. Бальзак, Ф. Фіцджэральд, Д. Сэлінджэр і інш.; творы савецкіх пісьменнікаў – А. Рыбакоў “Дети Арбата”, М. Шолахаў “Тихий Дон”, Б. Васільеў “Завтра была война” і, безумоўна, беларуская літаратура – Я.Купала, Я. Колас, У. Арлоў, В. Іпатава. Прадстаўлены і аўдыёкнігі для дзяцей – казкі Х.К. Андэрсана, А. Ліндгрэн, беларускія народныя казкі.

Слухайце з асалодай.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам