ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Узнагароджанне Р. С. Матульскага
Носьбіты розных моў чытаюць верш Максіма Багдановіча

Францыск Скарына “такі, як ёсць”: грунтоўна і дакладна пра першадрукара раскажа трохтомная энцыклапедыя

Францыск Скарына “такі, як ёсць”: грунтоўна і дакладна пра першадрукара раскажа трохтомная энцыклапедыя
Іншыя Навіны

29 лістапада ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя дзіцячай трохтомнай энцыклапедыі “Францыск Скарына”.


Выданне з’яўляецца сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Галоўны рэдактар выдавецтва Ларыса Языковіч расказала прысутным, як ажыццяўляўся праект па выданні дзіцячай энцыклапедыі пра Скарыну, аналагаў якой да гэтага часу не існавала. Яна падкрэсліла, што гэты трохтомнік стаў сапраўдным падарункам для чытачоў напярэдадні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Цікавыя факты з жыцця першадрукара адкрыў доктар гістарычных навук, скарынавед Георгій Галенчанка – вучоны, які ўжо не адно дзесяцігоддзе даследуе спадчыну Францыска Скарыны.

Прэзентацыя выдання прайшла ў форме пазнавальнай віктарыны. У запале былі не толькі дзеці, але і дарослыя: іх таксама чакалі пытанні на лепшае веданне фактаў з жыцця і дзейнасці першадрукара. Самыя кемлівыя атрымалі падарункі ад выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”.

Аўтар дзіцячай энцыклапедыі пра Скарыну – намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, культуролаг, кнігазнавец, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Аляксандр Cуша. Ён адказаў на ўсе самыя нечаканыя пытанні дзяцей і цалкам авалодаў іх увагай, калі параўнаў Скарыну з Джэймсам Бондам! Гісторыю пра тое, як Скарына скраў лекара і друкара караля Прусіі, уважліва слухалі і дзеці і дарослыя. А сам аўтар нават выказаў прапанову зняць фільм па тыпу “Скарына-008” – бо штосьці ёсць у легендарнай асобе ад знакамітага шпіёна.

Атмасферу мерапрыемству задаў ансамбль старадаўняй і сучаснай музыкі “Брэвіс”, які змог перанесці думкі гасцей у той далёкі час, калі беларускае кнігадрукаванне толькі зараджалася. Напрыканцы мерапрыемства дзеці ярка расфарбавалі змешчаныя на мальбертах выявы Скарыны і напісалі побач словы падзякі і шчырыя пажаданні для аўтара.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.
Е-mail: pr@nlb.by

Яшчэ больш фота

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам