ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"У пачатку было слова..."
Конкурс аматарскіх фатаграфій “Маё СОНЕЙКА”

Форум бібліятэкараў Беларусі

Іншыя навіны

З 25 па 27 мая пройдзе Форум бібліятэкараў “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”.


Арганізатарамі форуму з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Лагойскі раённы выканаўчы камітэт.

Плануецца, што ў форуме прымуць удзел больш за 500 спецыялістаў бібліятэк, а таксама прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнай кніжнай палаты.

У рамках форуму 25 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца круглы стол “Арганізацыйна-прававое і навукова-метадычнае рэгуляванне дзейнасці бібліятэк”.

На мерапрыемстве будуць разгледжаны праблемы павышэння эфектыўнасці дзейнасці бібліятэк рэспублікі шляхам выкарыстання інавацыйных рашэнняў і ўкаранення інфармацыйных тэхналогій, удасканалення прававой базы, якая рэгламентуе дзейнасць бібліятэк, фарміравання інфармацыйных рэсурсаў, развіцця матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання.

Першае падобнае мерапрыемства ў гісторыі бібліятэчнай справы Беларусі датуецца 1921 г., калі адбылася І Усебеларуская канферэнцыя бібліятэчных работнікаў.

Праграма форуму

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам