ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Семінар-трэнінг для аўтараў навуковых публікацый

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк Беларусі

Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк Беларусі
Іншыя навіны

14 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар-прэзентацыя “Электронныя інфармацыйныя рэсурсы для бібліятэк Беларусі. Новыя магчымасці эфектыўнага выкарыстання”.


Мерапрыемства арганізавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і ЗАТ “КОНЭК” (Расійская Федэрацыя) пры садзейнічанні Савета бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні.

На семінары разглядаліся пытанні доступу нацыянальнага навуковага таварыства Рэспублікі Беларусь да баз даных кампаній Emerald Group Publishing Ltd, ProQuest, электроннай бібліятэкі OECD, электронных рэсурсаў выдавецтваў Springer, Cambridge University Press, Oxford University Press.

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел больш за 80 чалавек: спецыялісты бібліятэк Беларусі, навуковыя работнікі, выкладчыкі і студэнты вышэйшых навучальных устаноў.

Праграма семінара

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам