ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Жыццёвая ісціна
Дзіўны Пакістан у галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Электронныя даведачныя сістэмы як крыніцы нарматыўна-тэхнічнай інфармацыі

Электронныя даведачныя сістэмы як крыніцы нарматыўна-тэхнічнай інфармацыі
Іншыя Навіны

7 чэрвеня для супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся семінар-прэзентацыя прафесійнай даведачнай сістэмы “Тэхэксперт”.

Нарматыўна-тэхнічная інфармацыя з’яўляецца важным інструментам дзейнасці любой арганізацыі. Веданне стандартаў, правіл і норм дапамагае ўдасканальваць якасць прадуктаў і паслуг, а таксама рабіць гэта бяспечна і эканамічна.

Электронная даведачная сістэма “Тэхэксперт” уключае ў сябе падборкі нарматыўна-тэхнічных дакументаў і даведачнай інфармацыі, спецыялізаваныя анлайн-выданні, міжнародныя і замежныя стандарты, інфармацыйныя бюлетэні “Техэксперт” і “Загляни в Кодекс” і інш.

Techekspiert.jpg

Прадстаўнікі кампаніі “Экспертцэнтр” азнаёмілі ўдзельнікаў з асаблівасцямі і перавагамі выкарыстання сістэмы. Супрацоўнікі бібліятэкі змаглі на практыцы пазнаёміцца з метадамі і спосабамі працы з кантэнтам рэсурсу, а таксама яго пошукавымі і функцыянальнымі магчымасцямі.

Нагадваем чытачам Нацыянальнай бібліятэкі, што ў зале прававой інфармацыі адкрыты доступ да цэлага шэрагу электронных рэсурсаў, якія змяшчаюць актуальную прававую інфармацыю.

Запрашаем у нашы чытальныя залы!

Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

1–14 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

16 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Бібліятэкарам