ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Крыніца айчыннай гісторыі: у бібліятэцы прэзентаваны альбом “Напалеон Орда” (+відэа)
Зборнік і відэаархіў ХVII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Экскурсія “Помнім боль і страты твае, Беларусь…” па творах ваеннай тэматыкі Івана Шамякіна

Экскурсія “Помнім боль і страты твае, Беларусь…” па творах ваеннай тэматыкі Івана Шамякіна
Іншыя навіны

Напярэдадні Дня Перамогі ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшла першая экскурсія, прысвечаная творчасці  Івана Шамякіна. Яна распрацавана ў межах цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” і прымеркавана да 100-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага ліцэя № 7 будаўніцтва азнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і гісторыяй стварэння яго вядомых твораў “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Гандлярка і паэт”, “Вазьму твой боль”, “Глыбокая плынь”, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Падчас экскурсіі госці пагарталі выданні твораў розных гадоў, даведаліся пра гісторыю іх экранізацый, паслухалі ўрывак з аўдыякнігі “Трывожнае шчасце”.

Таксама экскурсанты завіталі ў адну з галерэй бібліятэкі на выстаўку “Каб чалавек жыў як чалавек…”, дзе ўбачылі ілюстрацыі вядомых беларускіх мастакоў да кніг Івана Шамякіна і Івана Мележа.

Напрыканцы экскурсіі для замацавання атрыманых ведаў маладыя людзі выканалі шэраг інтэрактыўных заданняў.

Shamyakin-1.jpg

Запрашаем на экскурсіі з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Івана Шамякіна, Аркадзя Куляшова, Пімена Панчанкі, Максіма Танка, Васіля Быкава, а таксама Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Янкі Маўра, Уладзіміра Караткевіча, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны і Марка Шагала.

Заяўкі прымаюцца з 10.00 да 18.00 з аўторка па нядзелю.

Тэлефоны для запісу: (8 017) 293 29 66, 293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам