ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Халакост: у сэрцы і памяці навечна
Права і інтэрнэт: тэорыя і практыка

Дзякуем за віншаванні!

Дзякуем за віншаванні!
Іншыя навіны

З нагоды прысуджэння высокай узнагароды – прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” – паступаюць віншаванні дырэктару Раману Матульскаму і калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Шчырыя віншаванні і найлепшыя пажаданні даслалі міністэрствы, ведамствы і грамадскія арганізацыі, найбуйнейшыя бібліятэкі і адукацыйныя ўстановы нашай краіны, дзеячы культуры, сярод якіх:

  • Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь,
  • Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь,
  • Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь,
  • Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне,
  • Першамайская раённая г. Мінска арганізацыя РГА "Белая Русь",
  • Беларускі прафесійны саюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму,
  • Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка,
  • Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага,
  • Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага,
  • Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка,
  • Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава,
  • Агенцтва Уладзіміра Граўцова,
  • Іван Карэнда, грамадскі і палітычны дзеяч Беларусі і Саюзнай дзяржавы, член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Сардэчна дзякуем за цёплыя словы і добрыя пажаданні, падтрымку і высокую ацэнку праведзенай працы па ўзнаўленні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны.

Няхай вернутыя на радзіму тэксты вядомага гуманіста, першадрукара з сусветным імем стануць здабыткам беларускага народа і паслужаць духоўным арыенцірам для будучых пакаленняў!

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам