ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Паштовыя канверты, прысвечаныя Максіму Багдановічу
Жэмчуг і пясок. Пяць расчараванняў Максіма Багдановіча

Дзве бібліятэкі ў адной: запрашаем на ўнікальны праект “Бібліятэка Максіма” (+відэа)

Дзве бібліятэкі ў адной: запрашаем на ўнікальны праект “Бібліятэка Максіма” (+відэа)
Іншыя навіны

7 снежня ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі напярэдадні 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча адбылося адкрыццё выставы “Бібліятэка Максіма”.

Праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Літаратурны музей Максіма Багдановіча” стаў магчымым дзякуючы даследаванням, архіўным дакументам, успамінам і ліставанню М. Багдановіча і ўключае ў сябе музейную рэканструкцыю бібліятэкі “беларусікі” класіка айчыннай літаратуры і кніжна-ілюстрацыйную экспазіцыю, прысвечаную творцу.

У межах музейнай рэканструкцыі бібліятэкі прадстаўлены асобнікі з аўтографамі паэта, беларускія выданні пачатку ХХ ст. з выдавецтваў Санкт-Пецярбурга, Вільні і Мінска, першыя беларускія газеты і календары, першыя выпускі твораў класікаў айчыннай літаратуры (выданні беларускіх суполак, у тым ліку знакамітай “Загляне сонца і ў наша аконца”) і іншыя каштоўныя матэрыялы, якія маглі б захоўвацца ў Максіма Багдановіча.

Мерапрыемства распачалі творчыя нумары ў выкананні мастацкага кіраўніка народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алесі Сівохінай і яго ўдзельніцы Маргарыты Стрыевіч.

Намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша павітаў прысутных і адзначыў: “Імя Максіма Багдановіча вядома кожнаму беларусу. У значнай меры гэтаму паспрыяла і дзейнасць нашай установы: прыжыццёвыя выданні пісьменніка ганарова захоўваліся тут дзесяцігоддзямі, а вядомы бібліёграф і літаратуразнаўца Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна (Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі) Ніна Ватацы зрабіла значны ўнёсак у збор і захаванне спадчыны паэта і стварэння Літаратурнага музея М. Багдановіча. Дзякуючы гэтаму сёння мы можам казаць пра феномен нацыянальнага генія і творцы вельмі высокага сусветнага ўзроўню. Рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі беларускага класіка дазволіць асэнсаваць яго творчасць”.

Загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаіл Бараноўскі расказаў пра падрыхтоўку экспазіцыі: “Лічылася, што бібліятэка беларускага класіка знішчана. Але ёсць дакументальныя звесткі пра ўласную бібліятэку «беларусікі» Максіма Багдановіча. Прадстаўленая экспазіцыя – спроба ўзнавіць спіс кніжак, якімі карыстаўся сам Максім”.

Літаратуразнаўца, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікалай Трус працягнуў думку папярэдніх выступоўцаў і падкрэсліў, што рэканструкцыя ўласнай бібліятэкі Максіма Багдановіча дапаможа зразумець кантэкст і час, ацаніць вытокі яго творчасці.

Кніжна-ілюстрацыйная экспазіцыя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі пазнаёміць з выданнямі твораў мастака слова, літаратурай пра жыццё і творчасць беларускага песняра, перакладамі і юбілейнымі выданнямі. Сярод іх ёсць прыжыццёвыя выданні – зборнік выбраных вершаў “Вянок” (1913), публіцыстычныя брашуры “Братья-чехи” (1914) і “Беларускае адраджэнне” (1916), выданні поўных збораў твораў паэта, першы з якіх убачыў свет у 1927–1928 гг., пераклады паэзіі Максіма Багдановіча на славянскія, еўрапейскія і азіяцкія мовы.

Асобны раздзел выстаўкі складаюць адметныя выданні, падрыхтаваныя да юбілеяў М. Багдановіча. Сярод іх – зборнікі канферэнцый, даследаванні, аналітычныя матэрыялы, энцыклапедычныя выданні. Асабліва цікавымі для наведвальнікаў будуць каталог “Аўтографы Максіма Багдановіча” (2021), які змяшчае ўсе вядомыя на сёння аўтографы паэта з музеяў, архіваў, бібліятэк Беларусі, Літвы, Расіі, Украіны; выданне “Максім Багдановіч” з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” (2021) і падрыхтаваны супрацоўнікамі музея Максіма Багдановіча выпуск “Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 3”, які складаецца з эпісталярнай спадчыны родных паэта.

Запрашаем да знаёмства з выставачным праектам усіх, хто цікавіцца нацыянальнай літаратурнай і духоўнай спадчынай зоркі беларускай літаратуры Максіма Багдановіча!

Выстаўка дэманструецца да 30 студзеня 2022 г. у музеі кнігі (пам. 347) і кальцавым калідоры 2-га паверха.
Дата заканчэння працы экспазіцыі можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам