26 ліпеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–9 гадоў на літаратурнае чытанне “Чамучка”.
Падчас мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёмяцца з галоўнымі дарадцамі па скарбах ведаў – энцыклапедыямі.
Гэтыя незвычайныя кнігі не падобныя на звыклыя казкі, вершы ці апавяданні: яны значна большыя па памеры, у іх шмат каляровых карцінак і тлумачэнняў да іх. Але галоўнае – з іх дапамогай можна даведацца шмат цікавага і пазнавальнага пра розныя рэчы і атрымаць адказ на любое пытанне.
Быць “чамучкам” пахвальна, бо ўсякая навука пачынаецца з гэтага пытання. І кожнае “чаму?” дапамагае развівацца і пазнаваць навакольны свет.
Завершыцца мерапрыемства конкурсам тэматычных малюнкаў.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.