6 мая ў дзіцячым пакоі будзе праведзена мерапрыемства “Хай заўжды будзе сонца”, прысвечанае 70-годдзю Дня Перамогі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі возьмуць удзел у цікавых конкурсах, віктарыне “Ведаць і памятаць”, у эстафеце “Выканай заданне”, пазнаёмяцца з музыкай і песнямі ваенных гадоў. Для дзяцей і бацькоў будзе арганізавана выстаўка кніг на тэму “Вайна і дзеці”. Юныя майстры зробяць з паперы і кардону віншавальную паштоўку. Мерапрыемства завершыцца святочным салютам з мыльных бурбалак.
Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.