ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Паэзія маладых

Славім вялікі подзвіг

Славім вялікі подзвіг
Іншыя навіны

5 мая ў бібліятэцы адбудзецца прэзентацыя культурна-асветніцкага праекта “Славім вялікі подзвіг”, прысвечанага 70-годдзю Вялікай Перамогі.


У рамках праекта пройдзе выстаўка ваеннага плаката з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі, прэзентацыя інтэрнет-праекта “Памяць палаючых гадоў”, выстаўка “Партызанскі і падпольны друк”, прэзентацыя выдання “Моя война. Великая Отечественная война в фотографиях В.И. Аркашева”, а таксама фотавыстаўка “Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Навумавіча Лупейкі”.

Выстаўка ваеннага плаката аформлена ў галерэі “Атрыум” (3-ці паверх), дзе прадстаўлена каля 50 друкаваных арыгінальных плакатаў рознага фармату франтавой, тылавой, акупацыйнай і партызанскай тэматыкі; плакаты з шырока вядомай у гады Вялікай Айчыннай вайны серыі “Окна ТАСС” і іншых перыядычных серый. Храналагічна яны ахопліваюць падзеі ад чэрвеня 1941 г. да верасня 1945 г. Працавалі над імі вядомыя майстры савецкай плакатнай графікі – М. Смірноў, М. Мальцаў, М. Гардон, М. Сакалоў, В. Іваноў, В. Дэні, В. Карэцкі, Л. Галаванаў і інш.

Усяго ў сховішчах Нацыянальнай бібліятэкі налічваецца каля 200 плакатных лістоў 1941–1945 гг. выдання. Гэта гістарычны дакументальны скарб, які нясе на сабе подых эпохі, подых Вялікай Перамогі.

Да 70-годдзя Вялікай Перамогі бібліятэка падрыхтавала юбілейны інтэрнэт-праект “Памяць палаючых гадоў”, у якім прадстаўлены электронныя копіі газет, лістовак, кішэнных выданняў і рукапісных матэрыялаў, насценгазет, фатаграфій 1941–1945 гг., плакаты, творы ваеннай тэматыкі беларускіх аўтараў, запісы песень ваеннага і пасляваеннага часу.

Выстаўка “Партызанскі і падпольны друк Беларусі” будзе адкрыта ў музеі кнігі (3-ці паверх). Калекцыя падпольнага і партызанскага друку часоў Вялікай Айчыннай вайны з’яўляецца адной з найбольш каштоўных частак фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. На выстаўцы будуць прадстаўлены выданні на беларускай і рускай мовах. Сярод іх унікальныя, створаныя ў партызанскіх атрадах, самаробныя рукапісныя і машынапісныя часопісы; лістоўкі з заклікамі аказваць дапамогу і падтрымку партызанам, весці актыўную барацьбу ў тыле ворага, не выконваць загадаў і распараджэнняў акупацыйных улад; выпускі рэдкіх газет.

Альбом “Моя война. Великая Отечественная война в фотографиях В.И. Аркашева” выйшаў у Выдавецкім доме “Звязда”. У кнігу ўвайшло 303 фотаздымкі ваенных фотакарэспандэнтаў. Яны ўяўляюць сабой унікальныя і бясцэнныя сведчанні аб Вялікай Айчыннай вайне, якія адлюстроўваюць нямала баявых эпізодаў, армейскі быт, атакі, пераправы, работу медсанбатаў, допыты палонных.

Выданне прадставяць Адамушка Уладзімір Іванавіч, дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Рахманько Таццяна Леанідаўна, загадчык аддзела выкарыстання Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотадакументаў.

Выстаўка фатаграфій “Вялікая Айчынная вайна ў здымках фотакарэспандэнта БелТА і ТАСС Уладзіміра Навумавіча Лупейкі” прадставіць гісторыю ваеннага і пасляваеннага часу вачыма чалавека, які прайшоў праз усю вайну і бачыў розныя бакі жыцця ў гэты цяжкі для краіны перыяд. Тэматычна экспазіцыя, якая будзе працаваць да 5 чэрвеня 2015 г., падзелена на некалькі цыклаў: пераможнае фота, фота ваеннага часу, адраджэнне Мінска ў пасляваенны перыяд.

Уладзімір Навумавіч 45 гадоў працаваў нязменна ў адным ведамстве – БелТА. Дапытлівасць, мабільнасць, пачуццё новага, любоў да людзей, уменне бачыць незвычайнае ў звычайным, цярпенне – вось тыя асноўныя якасці, якія дазволілі гэтаму чалавеку стварыць столькі выдатных “жывых” кадраў, якія застануцца многім пакаленням нашчадкаў на памяць і ў настаўленне. Ён пакінуў нам велізарны фотаархіў, які ўяўляе сабой творчую, культурную і гістарычную каштоўнасць.

Адкрыццё культурна-асветніцкага праекта “Славім вялікі подзвіг” адбудзецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам