1 чэрвеня дзіцячы пакой запрашае дзяцей разам з бацькамі ў літаратурна-тэатральную гасціную "Свята дзяцінства".
Мерапрыемства пачнецца з дзіцячай казкі, персанажамі якой стануць самі маленькія ўдзельнікі. Пераўвасобіўшыся ў казачных герояў, яны пакажуць самыя незвычайныя сюжэты з любімых казак.
На свяце дзяцінства хлопчыкі і дзяўчынкі выйдуць на прагулку каля бібліятэкі, дзе паўдзельнічаюць у конкурсе "Малюнак на асфальце".
Завершыцца свята стварэннем вырабу з пластыліну "Сонейка смяецца", што падорыць маленькім майстрам радасць дзяцінства.
На мерапрыемства запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.
Заняткі пройдуць з 18.00 да 19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдне запісацца на мерапрыемства можна па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.