17 красавіка ў 18.00 у дзіцячым пакоі адбудуцца творчыя заняткі “Хатка для шпака”.
Увесну шпакі аднымі з першых прылятаюць у наш край. Нездарма кажуць: “Убачыў шпака – вясна каля ганка”. Прылёт гэтых птушак, іх цудоўны спеў нагадваюць пра тое, што не за гарамі і цёплыя сонечныя дні.
На творчых занятках хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца шмат новага пра пералётных птушках, паўдзельнічаюць у вясёлых рухавых гульнях, адгадаюць загадкі, а таксама выявяць фантазію ў стварэнні сваёй непаўторнай кампазіцыі з прыроднага матэрыялу і каляровай паперы.
Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі матэрыяламі для майстравання вырабаў юныя ўмельцы будуць забяспечаны.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Вядзецца папярэдні запіс удзельнікаў па тэлефоне (8 017) 293 25 34.