ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кнігі дзяцей – унікальнасць ці заканамернасць?
Дзіцячы пакой запрашае на творчыя заняткі

Надрукавана ў доме Мамонічаў

Надрукавана ў доме Мамонічаў
Іншыя навіны

17 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” у рамках Х Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў адбудзецца адкрыццё выстаўкі, прысвечанай 440-годдзю з пачатку дзейнасці аднаго з самых адметных беларускіх выдавецкіх цэнтраў ХVІ – пач. ХVІІ ст. – друкарні Мамонічаў.


Экспазіцыя “Надрукавана ў доме Мамонічаў” прадстаўлена ў музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і падрыхтавана сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

“Дом Мамонічаў” – найбуйнейшая прыватная друкарня, што праіснавала амаль паўстагоддзя. Яна стала другой пасля тыпаграфіі Францыска Скарыны, арганізаванай у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага – Вільні. Браты Мамонічы дамагліся афіцыйнага прызнання, тройчы атрымлівалі каралеўскія прывілеі на права выпуску царкоўна-рэлігійных, свецкіх і юрыдычных выданняў. Яны першымі ў беларускім кнігадрукаванні пачалі выпускаць зборнікі заканадаўчых актаў (Статут Вялікага Княства Літоўскага, 1588), выданні прававога характару.

На выстаўцы арганізатары ўпершыню прадставілі найбольш поўны збор старадрукаў друкарні Мамонічаў канца ХVІ – пачатку ХVІІ ст., што захоўваецца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.

Сярод экспанатаў – першае выданне тыпаграфіі, сапраўдны шэдэўр кнігадрукавання ХVІ ст. – напрастольнае Евангелле (1575), надрукаванае Пятром Мсціслаўцам. У экспазіцыі прадстаўлена таксама другое выданне выдатнага майстра – Псалтыр (1576), больш вядомы як “Псалтыр з чырвонымі кропкамі”.

З выданняў пачатку 1590-х гг. дэманструюцца Псалтыры з паследаваннем (1591–1592 і 1594–1595), упрыгожаныя выявамі фантастычных крылатых істот, а таксама Апостал (1595), Евангелле без сігнатур (1600) і Евангелле з сігнатурамі (1600). Прадстаўлены надрукаваныя ў пачатку ХVІІ ст. пераклад Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. на польскую мову (1619) і выданні Трыбунала (1616 і 1623).

Выстаўка ў музеі кнігі будзе працаваць з 17 красавіка па 23 чэрвеня 2014 г.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 25 85.

 

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам