22 красавіка ў дзіцячым пакоі адбудзецца майстар-клас па ніткаграфіі “Палёт фантазіі”.
Выкарыстоўваючы нетрадыцыйны спосаб малявання з дапамогай нітак і фарбаў, дзеці створаць незвычайныя малюнкі, атрымаюць задавальненне ад непасрэднага працэсу творчасці і магчымасці здзівіць сваіх бацькоў незвычайнай, запамінальнай мастацкай работай.
У праграме мерапрыемства прадугледжаны рухавыя гульні, фізкультхвілінкі і прагляд мультфільма.
Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Кошт наведвання дзіцячага пакоя.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.