ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Дзіцячы пакой запрашае на майстар-клас
Факсіміле Тураўскага Евангелля перададзена ўсім абласцям Беларусі

Радзівілы і кніга

Радзівілы і кніга
Іншыя навіны

З 16 красавіка ў музеі кнігі працуе выстаўка “Радзівілы і кніга”, прысвечаная адметным творчым асобам аднаго з самых славутых магнацкіх родаў Еўропы.


Радзівілы – “некаранаваныя каралі”, найбуйнейшы магнацкі род Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ). Яго прадстаўнікі займалі найвышэйшыя дзяржаўныя адміністрацыйныя і вайсковыя пасады, валодалі шматлікімі землямі і маёнткамі ў розных краінах Еўропы. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай увайшлі ў шэрагі арыстакратыі Расіі, Прусіі, Аўстра-Венгрыі.

Радзівілы пакінулі адметны след у гісторыі развіцця кніжнай культуры як выдаўцы і аўтары кніг, заснавальнікі друкарняў і бібліятэк: Мікалай Радзівіл Чорны (1515–1565), Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (1549–1616), Францішка Уршуля Радзівіл (1705–1753), Антоні Генрык Радзівіл (1775–1833), Марыя Дарота Радзівіл з роду дэ Кастэлян (1840–1915).

У экспазіцыі прадстаўлены экзэмпляры кніг ХVІ–XX стст. Сярод іх брэсцкія выданні 1566 г. з друкарні, якая была заснавана Радзівілам Чорным і стала адной з першых на тэрыторыі Беларусі. Змешчана на выстаўцы і знакамітая “Перэгрынацыя…” – дзённік падарожжаў Мікалая Крыштофа Радзівіла ў выданнях на лацінскай (1610) і польскай (1604) мовах, а таксама перадрук (1640) знакамітай Радзівілаўскай карты.

У наведвальнікаў выстаўкі ёсць магчымасць убачыць адзіны на Беларусі экзэмпляр XVIII ст. драматычных твораў Уршулі Радзівіл “Камедыі і трагедыі” з гравюрамі Міхала Жукоўскага, зробленымі па эскізах княгіні.

Экспазіцыя змяшчае выключна цікавае ўрачыста аздобленае першае выданне ўнікальнага музычнага твора – оперы “Фауст” (Берлін, 1835) кампазітара, мецэната, палітыка, пачынальніка “берлінскай эры Радзівілаў” Антонія Генрыка Радзівіла. Гэта адзіны кампазітар, з якім геніяльны нямецкі паэт Гётэ супрацоўнічаў як лібрэтыст.

На выстаўцы прадстаўлены выданні творчай і эпісталярнай спадчыны Марыі Дароты Радзівіл – ініцыятаркі адраджэння Нясвіжскага замка і бібліятэкі ў канцы ХІХ ст.

Многія з выданняў былі нядаўна вернуты ў Беларусь пры падтрымцы дзяржавы і прыватных асоб і экспануюцца ўпершыню.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

   

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам