24 ліпеня дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае на творчыя заняткі з цыкла “Нетрадыцыйныя спосабы выяўлення”.
Дзеці змогуць стварыць вясёлую кампазіцыю “На лузе”, выкарыстоўваючы матэрыялы для развіцця творчай актыўнасці, уяўлення, вобразнага мыслення і дробнай маторыкі рук. На занятках маленькія наведвальнікі ўспомняць і замацуюць навыкі і ўменні пры рабоце з клеем і крупамі, навучацца ствараць аб’ёмныя формы з каляровай паперы. Разнастайнасць мастацкіх сродкаў дазволіць ім паэксперыментаваць, дасць прастору для фантазіі, дапаможа рэалізаваць свае творчыя здольнасці.
У рамках мерапрыемства будуць арганізаваны тэматычныя рухавыя гульні, прагляд мультфільмаў.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі хлопчыкі і дзяўчынкі будуць забяспечаны.
Запрашаюцца дзеці 4–8 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 12.00–13.30.