ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой праводзіць творчыя заняткі
На 10 хвілін сталей...

Адкрыццё выстаўкі беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча

Адкрыццё выстаўкі беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча
Іншыя навіны

15 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося адкрыццё мастацкай выстаўкі беларускага жывапісца Аляксея Кузьміча, прысвечанай 65-годдзю з дня нараджэння мастака.


З творчасцю акадэміка Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы, мастака Аляксея Кузьміча добра знаёмы аматары яго мастацтва ў Беларусі, Расіі, Італіі, ЗША і Швецыі.

Тэматыка яго твораў напоўнена вялікім філасофскім сэнсам: місія чалавека на Зямлі, маральны абавязак, прызначэнне жанчыны-маці. Сваё ўяўленне пра гарманічны пачатак ён імкнецца перадаць праз вобраз жаночай прыгажосці.

У экспазіцыі прадстаўлены работы, напісаныя мастаком у розныя гады яго творчасці. Сярод іх – партрэты вядомых дзеячаў беларускай і расійскай культуры, а таксама выявы мадонны, вобраз якой з’яўляецца адной з ключавых тэм у творчасці жывапісца.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня беларускага аддзялення Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы Любоў Шумская, галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зіменка, першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага дзіцячага фонду, пісьменнік Уладзімір Ліпскі, паэт Андрэй Скарынкін, мастацтвазнавец Галія Фатыхава і сам аўтар мастацкіх твораў Аляксей Кузьміч.

Вяла вернісаж вучоны сакратар беларускага аддзялення Міжнароднай Кірыла-Мяфодзіеўскай акадэміі славянскай асветы Галіна Бардусава.

Выстаўка будзе доўжыцца да 31 жніўня ў галерэі «Панарама» (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). З 16 ліпеня плата за ўваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам