У першыя дні верасня ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Дзень ведаў. Нацыянальная бібліятэка Беларусі адчыніла свае дзверы вучням і студэнтам, усім тым, хто імкнецца да ведаў.
1 верасня Нацыянальную бібліятэку Беларусі ў складзе экскурсій наведалі каля 300 вучняў. Сярод іх вучні старэйшых класаў школ № 96, 132 і гімназіі № 19 Фрунзенскага раёна, навучэнцы школы № 182 і гімназіі № 7 Партызанскага раёна, а таксама вучні школ Цэнтральнага і Маскоўскага раёнаў.
Госці пазнаёміліся з фондамі бібліятэкі, інфармацыйнымі тэхналогіямі, мастацкім афармленнем і архітэктурнымі асаблівасцямі будынка. Юныя наведвальнікі з задавальненнем адчувалі сябе ў ролі чытачоў бібліятэкі.