28 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася дыскусійная пляцоўка з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычных партый пад старшынствам дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Вальфовіча.
Тэма дыскусійнай пляцоўкі – разгляд праекта новай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
На мерапрыемстве былі ўзняты пытанні абстаноўкі ў краіне і вакол яе, абмеркаваны навелы Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.