ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай тэатральнай бібліятэкі
Фонд бібліятэкі папоўніўся ўнікальнай крыніцай для вывучэння гісторыі Гродзенскага рэгіёна

Добры дзень, першакурснік!

Добры дзень, першакурснік!
Іншыя Навіны

26 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў рамках рэспубліканскай акцыі “Добры дзень, першакурснік!” адбылася экскурсія для студэнтаў устаноў адукацыі аграпрамысловага профілю.

Падчас экскурсіі першакурснікі падрабязна азнаёміліся з магчымасцямі бібліятэкі як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра, вывучылі яго архітэктурныя асаблівасці, мастацкае афармленне, сістэму заказу, дастаўкі і выдачы літаратуры, наведалі музей кнігі.

Piershakursnik-5.jpg

У рамках экскурсіі супрацоўнікі даведачна-інфармацыйнага аддзела правялі прэзентацыю электронных інфармацыйных рэсурсаў бібліятэкі. Студэнты падрабязна азнаёміліся з традыцыйнымі і электроннымі рэсурсамі, прадстаўленымі фондам друкаваных і электронных дакументаў, базамі даных уласнай генерацыі і вядучых сусветных вытворцаў.

Piershakursnik-1.jpg

Прыемным дапаўненнем для экскурсантаў стаў пад’ём на аглядную пляцоўку: яны змаглі палюбавацца восеньскай прыгажосцю Мінска з вышыні птушынага палёту і наведаць фотазону на 22-м паверсе.

Piershakursnik-6.jpg

Пасля экскурсіі студэнты атрымалі магчымасць стаць пастаяннымі карыстальнікамі Нацыянальнай бібліятэкі.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам