ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўніцтва бібліятэк і тэатраў Санкт-Пецярбурга
Добры дзень, першакурснік!

Дар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай тэатральнай бібліятэкі

Дар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай тэатральнай бібліятэкі
Іншыя Навіны

У дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі перададзены кнігі з Тэатральнай бібліятэкі Санкт-Пецярбурга падчас яе наведвання ўдзельнікамі праекта “Нашы бібліятэкі: руская мова як родная”.

Фонд беларускай скарбніцы ведаў папоўніцца пяццю выданнямі:

“Санкт-Петербургская государственная театральная библиотека: 1756–2021” – буклет пра гісторыю і багатыя фонды бібліятэкі.

“Театр в России в эпоху Отечественной войны” – дадзенае выданне з’яўляецца рэпублікацыяй манаграфіі У.М. Усеваладскага-Гернгроса, якая ўбачыла свет у 1912 г. і даўно стала бібліяграфічнай рэдкасцю. Новае выданне забяспечана паказальнікамі і падрабязнымі каментарыямі, якія ўдакладняюць аўтарскія заўвагі.

“Известная и неизвестная эстрада конца XIX – начала XX века” – каталог фонду цэнзуры твораў для эстрады Санкт-Пецярбургскай тэатральнай бібліятэкі за 1846–1917 гг., якія захоўваюцца ў аддзеле рукапісаў і рэдкіх кніг. Каталог змяшчае апісанне 948 дакументаў – рэпертуарных зборнікаў і асобных нумароў на рускай і часткова ўкраінскай і польскай мовах. Дадатак да каталога змяшчае ўзоры эстрадных нумароў з гэтай калекцыі.

“Театральное наследие России” – юбілейнае двухтомнае выданне Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай тэатральнай бібліятэкі.

Выданні адрасаваны гісторыкам тэатра, мастацтвазнаўцам, літаратуразнаўцам.

Матэрыял падрыхтаваны ўдзельніцай праекта Вольгай Палунчанкай, галоўным бібліёграфам АДІА НББ.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам