ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нябеленая тканіна быцця
У зімовым лесе

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя Навіны

21 студзеня Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі была перададзена ў дар калекцыя твораў мастацтва Міжнароднай гільдыі жывапісцаў.


Міжнародная гільдыя жывапісцаў – самастойны творчы саюз, у склад якога ўваходзяць каля 70 беларускіх майстроў жывапісу і акварэлі, а таксама мастакі іншых краін. Дзякуючы сумеснай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і гільдыі жывапісцаў здзейснены шэраг арыгінальных і маштабных праектаў.

Мастацкая калекцыя складаецца з 70 твораў вядомых беларускіх жывапісцаў, графікаў, фотамастакоў. Усе падараваныя работы былі прадстаўлены гледачу на выстаўцы-прэзентацыі. Калекцыя сучаснага жывапісу дазволіць эстэтычна ўпрыгожыць інтэр’ер чытальных залаў бібліятэкі.

У рамках прэзентацыі была разгорнута дакументальна-ілюстрацыйная выстаўка, прысвечаная дзейнасці Міжнароднай гільдыі жывапісцаў, якая змяшчае водгукі аб праектах у перыядычным друку, афішы і запрашэнні, фотаздымкі мерапрыемстваў творчага саюза, каталогі выставак і іншы ілюстрацыйны матэрыял.

Адкрыў выстаўку-прэзентацыю загадчык аддзела галерэйна-выставачнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыня Міжнароднай гільдыі жывапісцаў Ф.А. Ястраб. У мерапрыемстве таксама бралі ўдзел заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, старшыня секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакоў У.У. Кожух; член экспертнай камісіі Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва” В.У. Вядрэнка; жывапісец, старшы выкладчык кафедры мастацтваў Дзяржаўнага інстытута кіравання і сацыяльных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага універсітэта Н.А. Рачкоўская. Прывітаў гасцей і выказаў словы падзякі вядомым мастакам дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С. Матульскі.

Музыкальнай творчасцю парадаваў інструментальны ансамбль “Першацвет” пад кіраўніцтвам В.С. Тульвінскага сярэдняй школы № 13 г. Мінска.

Выстаўка будзе функцыянаваць у галерэях “Атрыум” і “Мабільная” да 26 лютага. Дакументальна-ілюстрацыйная экспазіцыя размесціцца на 3-м паверсе кальцавога калідора.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам