ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мастак і Патрыёт
Экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” для замежных слухачоў

ДАІ нагадвае аб выкананні правіл дарожнага руху!

ДАІ нагадвае аб выкананні правіл дарожнага руху!
Іншыя навіны

З мэтай павышэння бяспекі дарожнага руху і папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з 7 па 17 снежня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс мерапрыемстваў па прафілактыцы аварыйнасці “Пешаход!”.

Асаблівую ўвагу супрацоўнікі ДАІ надаюць спыненню парушэнняў правілаў дарожнага руху (ПДР) пешаходамі і кіроўцамі транспартных сродкаў, а таксама захаванню аўтаўладальнікамі патрабаванняў заканадаўства аб выкарыстанні зімовых шын.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае аўтамабілістаў праяўляць на дарогах максімум асцярожнасці, а пешаходаў – пазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі, і нагадвае ўсім удзельнікам дарожнага руху аб няўхільным выкананні ПДР. Уважлівасць на дарогах – залог бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху!

Больш інфармацыі можна даведацца на сайце Адміністрацыі Першамайскага раёна г. Мінска.
Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам