ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да 80-годдзя Вялікай Перамогі: Беларусь цябе памятае, Мамадалі!
Экскурсія для замежных студэнтаў

Да ўвагі аўтараў, навуковых работнікаў, выдаўцоў!

Да ўвагі аўтараў, навуковых работнікаў, выдаўцоў!
Іншыя Навіны

Для публікацыі вашай работы (артыкулы, аўтарэферата дысертацыі, дысертацыі, кнігі) згодна з сучасным стандартам абавязковым элементам выхадных звестак з’яўляецца ўказанне індэксаў УДК (індэксаў ББК, рубрык ДРНТІ і аўтарскага знака).

Якаснае афармленне гэтых элементаў у дакуменце забяспечвае дакладнае месца вашай публікацыі сярод іншых зафіксаваных вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, у тым ліку ў сусветнай інфармацыйнай прасторы. Наяўнасць гэтых даных у дакуменце – аснова сістэматызацыі назапашаных чалавецтвам ведаў у бібліятэках, базах даных, іншых інфармацыйных рэсурсах.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі – навукова-метадычны і каардынацыйны цэнтр у галіне бібліятэчнай справы, у тым ліку ў частцы дзейнасці па сэнсавай апрацоўцы дакументаў – індэксаванні публікацый у адпаведнасці з дзеючымі класіфікацыямі. Высокакваліфікаваныя спецыялісты бібліятэкі гатовы выканаць якаснае афармленне індэксаў УДК, ББК, рубрык ДРНТІ і аўтарскага знака для вашай работы.

Прапанаваная паслуга ажыццяўляецца згодна з прэйскурантам платных паслуг у індывідуальным парадку анлайн або непасрэдна ў бібліятэцы. Выдавецтвы і арганізацыі-выдаўцы маюць магчымасць заключэння дагавора для аказання платнай паслугі “Індэксаванне дакументаў”.

Шэраг устаноў вышэйшай адукацыі, выдавецтва, а таксама фізічныя асобы ўжо ацанілі перавагі супрацоўніцтва з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і з’яўляюцца яе даўнімі партнёрамі.

Матэрыял пададзены аддзелам індэксавання дакументаў і аўтарытэтнага кантролю.

Навіны

У бібліятэцы ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу “Знайдзі скарбы”

3 Чэр 2024

3 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся фінал культурна-асветніцкай акцыі “Знайдзі скарбы”, ініцыяванай прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 чэрвеня 1944 года. 13 тыдняў да Вызвалення

4 Чэр 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Беларусь няскораная

3 Чэр 2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам