ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Нацыянальная бібліятэка ў гісторыі Беларусі: Аляксандр Суша – аб культурнай спадчыне ў ток-шоу “Кропкі над «і»”
Беларускія вучоныя – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны

Да РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці падключыўся новы партнёр – Нотна-навуковая бібліятэка БДАМ

Да РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці падключыўся новы партнёр – Нотна-навуковая бібліятэка БДАМ
Іншыя навіны

Рэгіянальны зводны электронны каталог бібліятэк Мінскай вобласці папоўніўся на 22 958 бібліяграфічных запісаў на дакументы, якія захоўваюцца ў фондах Нотна-навуковай бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Сярод іх: даведачныя выданні, мастацкая і замежная літаратура, рэдкія кніжныя выданні канца XIX – першай паловы ХХ ст. па музыцы і музычнай культуры, галіновыя выданні, вучэбна-метадычная літаратура па музычна-гістарычных дысцыплінах, а таксама навуковыя артыкулы па сусветнай музычнай культуры, жыцці і творчасці айчынных і замежных кампазітараў.

На сённяшні момант РЗЭК бібліятэк Мінскай вобласці налічвае звыш 682 тысяч бібліяграфічных запісаў на дакументы з фондаў дзевяці бібліятэчных устаноў.

Каталог дазваляе чытачам:

  • аператыўна атрымліваць звесткі аб наяўнасці і месцазнаходжанні дакументаў, даючы новыя магчымасці пошуку інфармацыі, у тым ліку і краязнаўчага характару;
  • шукаць паўнатэкставыя дакументы з найбуйнейшых пошукавых сістэм і інфармацыйных сховішчаў, прапаноўваючы аддалены доступ да рэсурсаў.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам