Кожны год 15 верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень бібліятэк. Дата свята абрана невыпадкова. У гэты дзень была заснавана Нацыянальная бібліятэка Беларусі – галоўнае кнігасховішча краіны.
Аб ўрачыстых мерапрыемствах, навуковых канферэнцыях, асветніцкіх акцыях, а таксама аб рэдкіх і ўнікальных экзэмплярах бібліятэчнага фонду расказаў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прафесар, доктар педагагічных навук Раман Матульскі ў анлайн-гасцёўні Белтэлерадыёкампаніі.