ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Да Дня бібліятэк анлайн-канферэнцыя з дырэктарам “алмаза ведаў”
400 гадоў беларускаму “Буквару” – падрабязнасці ў інтэрв’ю дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі

Публічныя бібліятэкі: рудымент ці сучасныя інфацэнтры?

Публічныя бібліятэкі: рудымент ці сучасныя інфацэнтры?
Іншыя навіны

11 верасня ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Публічныя бібліятэкі: рудымент ці сучасныя інфармацыйныя цэнтры? Пошукі фармату, адэкватнага сённяшняму дню”.

У размове былі адзначаны тэндэнцыі ў развіцці бібліятэчнай сеткі, інфарматызацыі беларускіх бібліятэк, абнаўленні кніжных фондаў. Былі названыя актуальныя праблемы сферы, такія як размеркаванне фінансавання і абслугоўванне сельскіх населеных пунктаў.

Галоўная тэма сустрэчы – змяненне ролі бібліятэк у жыцці сучаснага грамадства. Так, першы намеснік дырэктара па абслугоўванні карыстальнікаў і ідэалогіі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава выказала ідэю выкарыстання бібліятэкі ў якасці пляцоўкі для інтэлектуальнага правядзення вольнага часу і заклікала СМІ да супрацоўніцтва.

Спікерамі канферэнцыі сталі Сяргей Бацян – галоўны спецыяліст упраўлення культуры і народнай творчасці галоўнага ўпраўлення культуры і аналітычнай работы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Іна Юрык – дырэктар Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, старшыня Савета Беларускай бібліятэчнай асацыяцыі, Таццяна Швед – дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк г . Мінска.

Штогод сталічныя дзіцячыя бібліятэкі наведваюць каля 120 тысяч мінчан. 75 % ад агульнай колькасці карыстальнікаў – чытачы да 15 гадоў. У цэлым па краіне бібліятэчная сістэма ахоплівае больш за 7 тысяч публічных і спецыяльных устаноў. Іх агульны аб’ём фонду ўключае каля 180 млн экзэмпляраў.

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да вызвалення

23 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам