5 красавіка а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыстаўкі Віталя Раковіча “Cвятло беларускіх храмаў”.
У экспазіцыю выстаўкі ўвойдзе каля 80 здымкаў сакральнай архітэктуры.
Віталь Раковіч – член Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, савета народнага фотаклуба “Мінск”, творчай групы «ФотаАртСтудыя “У Бірылкі...”». У яго актыве дзясяткі персанальных выставак, удзел у вялікай колькасці сумесных выставачных праектаў.
Аўтар працуе ў стылі неафотаграфікі, дзе малюнак, зроблены пры дапамозе фотаапарата, з’яўляецца толькі асновай для наступнай работы і стварэння закончанага мастацкага твора.
Храмавае дойлідства – адна з вядучых тэм фотамастака. З 2005 г. па сённяшні дзень аўтар сабраў велізарную і ўнікальную калекцыю фотаздымкаў па храмавай архітэктуры Беларусі, якую і прадставіць на суд гледача.
Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23.
Е-mail: pr@nlb.by