5 красавіка дзіцячы пакой запрашае дзяцей на забаўляльна-спартыўнае мерапрыемства “Калі хочаш быць здаровы!”, прысвечанае Сусветнаму дню здароўя.
Пад час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі ўзгадаюць і замацуюць правілы вядзення здаровага ладу жыцця, а дапаможа ім у гэтым вясёлая пантаміма “Чыстата – залог здароўя”.
Забаўляльныя гульні “Вясёлы боўлінг”, “Утрымай шарык”, “Танец з прадметамі” стануць добрай зарадкай для маленькіх удзельнікаў і дапамогуць прывіць любоў да спорту.
Завершыцца мерапрыемства праглядам мультфільма “Майдадыр” па творы К.І. Чукоўскага і конкурсам малюнкаў “У здаровым целе – здаровы дух”.
Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.
Час правядзення мерапрыемства: 18.00–19.30
Кантактны тэлефон: 293-25-34.