ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
23:00. Дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак – “Бібліядзень”
19.00. Часавы партал адчынены – спяшайцеся на Бібліяноч-2018 у NLB!

“Час пайшоў! А вы?”. Самае цікавае на Бібліяночы ў NLB

“Час пайшоў! А вы?”. Самае цікавае на Бібліяночы ў NLB
Іншыя навіны

А 19-й гадзіне адбылося тэатралізаванае адкрыццё Бібліяночы-2018 “Час пайшоў!”. А вы пайшлі сёлета на Бібліяноч? Калі не, даведайцеся, што зараз адбываецца на тэматычных пляцоўках у Нацыянальнай бібліятэцы.

Жадаючыя здзейсніць скачок у часе і ахапіць усё і адразу адправіліся на экскурсію “NLB-радыус: паралелі і мерыдыяны” і экскурсійны travel-фэст “Па прасторах”. Астатнія госці падзяліліся – хто адпачываць, хто весяліцца.

Тыя, хто паспеў стаміцца за гэты кароткі рабочы тыдзень, перамясціліся ў зону “Вінілавы рэлакс”, дзе, адпачываючы, можна ацаніць гук сапраўднага вінілу. У цэлым, для аматараў музыкі сёння сапраўдны бум: толькі скончылася выступленне студэнцкіх хароў “Маладзёжны рэзананс”, як з галерэі “Ракурс” сталі разносіцца “Галасы эпохі”. Тут слухачоў радуюць Андрэй Маркуц і Аліса Селязнёва, Фёдар Жывалеўскі, групы Streetbands і “Бронепаравоз”. І Beatbox таксама тут!

Тыя, каму больш падабаецца рухацца, чым слухаць, сабраліся на пляцоўцы “Рухай час!”. Толькі сёння за адзін вечар можна атрымаць урокі ад профі па народна-бытавых, усходніх, бальных і сучасных танцах.

Аднак не ўсе любяць весяліцца – нехта і ў пятніцкі вечар пасля працы палічыў за лепшае заняцца самапазнаннем на трэнінгах у кампаніі псіхолагаў Таццяны Мацевіч, Аляксандры Кутасавай і Наталлі Саўчанкі і паламаць галаву над віктарынай ад паб-квіза LitERA Quiz.

У “Партале для гульні” шумнымі кампаніямі і нават цэлымі сем’ямі тэстуюць “настолкі” ад Hobby World, тут жа, на першым паверсе, праходзяць сеансы адначасовай гульні ў шахматы і шашкі. Сваім майстэрствам з аматарамі дзеляцца прафесіяналы – міжнародны гросмайстар па шашках Вольга Федаровіч і майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь па шашках Дар’я Федаровіч.

Між тым госці майструюць у межах “Арт-тэрыторыі” – плятуць з бісеру, вяжуць, спасцігаюць дэкупаж і асвойваюць лазапляценне; на пляцоўцы “Назад у СССР” настальгуюць па савецкіх часах; у музеі кнігі адукоўваюцца, а некаторыя нават глядзяць на ноч першы беларускі фільм жахаў! Але гэта толькі для дарослых!

У маленькіх сёлета не толькі свая праграма, але і цэлы дзіцячы паверх! Так-так, менавіта таму на трэцім было (!) асабліва шумна. Тут чым толькі ні займаліся: і малявалі, і спявалі караоке, і майстравалі вырабы, а яшчэ хімічылі разам з музеем навукі “Элемента”, глядзелі жывую батлейку дзіцячага тэатра ДШМ № 2 г. Мінска і надзімалі гіганцкія мыльныя бурбалкі. Аднак з 21.00 стала цішэй – усё ж “НеДзіцячы час”, і дзеткі з бацькамі, бабулямі і дзядулямі адправіліся адпачываць.

А для моладзі і старэйшых гасцей Бібліяноч працягваецца, і гэта не можа не радаваць! Да таго ж нагадаем, што за акном у самым разгары вясна, – чым не “Час кахаць”?! Тым больш што на 22-м паверсе столькі выдатнай рамантычнай (і не толькі!) музыкі ад Віктара Барадзіна, Макса Бурынскага, груп SDL і Karandashis.

Дзякуй усім, хто прыйшоў і бавіць гэты вечар тут, у NLB, разам з намі! Прыемных эмоцый і незабыўнай Бібліяночы!
Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам