ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бібліяноч-2018 “NLB. Паралелі часу” − у кадры
“Час пайшоў! А вы?”. Самае цікавае на Бібліяночы ў NLB

23:00. Дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак – “Бібліядзень”

23:00. Дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак – “Бібліядзень”
Іншыя навіны

Другі год у межах мінскай Бібліяночы Нацыянальная бібліятэка становіцца месцам сустрэчы для шматлікіх аматараў чытання, кніг, музыкі, танцаў, для ўсіх, хто даражыць жывымі зносінамі, умее цаніць і напаўняць свой час радаснымі эмоцыямі.

Ператварыўшыся на адзін вечар у машыну часу, NLB дазволіла жыхарам і гасцям сталіцы ў чарговы раз пераканацца – час культуры заўсёды актуальны, незалежна ад таго, якое стагоддзе і год цяпер у календары.

Акцыя скончылася, яе ўрачыстае закрыццё адбылося. Падарункам для самых стойкіх гасцей стала выступленне ўдзельнікаў акадэміі мюзікла “Ревю” пад кіраўніцтвам Наталлі Раманавай і вядомага беларускага дуэта “Аляксандра і Канстанцін”.

Дарагія сябры, часавы партал зачыніўся – вяртаемся ў сучаснасць і з аптымізмам глядзім у будучыню. Нягледзячы на тое, што яго неад’емнай часткай сталі смартфоны і гаджэты, давайце часцей браць у рукі кнігу, якая з’яўляецца не толькі правадніком ў часе, але і надзейным спадарожнікам у жыцці.

Незвычайная Бібліяноч-2018 завяршылася, але мы спадзяёмся, што наперадзе нас чакаюць новыя сустрэчы і не адзін сумесна праведзены “бібліядзень”.

Дзякуй усім, хто ствараў гэты вечар – арганізатарам-партнёрам, удзельнікам, гасцям! Да новых сустрэч! Дабранач!
Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам