ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У бібліятэцы сустрэлі гасцей з Міжнароднай асацыяцыі пракурораў
Рэспубліканская школа дырэктараў бібліятэк

Час казак: маленькім гасцям бібліятэкі паказалі музычны спектакль

Час казак: маленькім гасцям бібліятэкі паказалі музычны спектакль
Іншыя навіны

4 і 5 чэрвеня ў канферэнц-зале бібліятэкі прайшоў музычны спектакль “Казка пра нечысць цудоўную і Васілісу жахлівую” ў рамках культурна-асветніцкай праграмы “Пазнанне. Натхненне. Творчасць”.

Яркая, смешная і інтрыгуючая гісторыя па матывах рускіх казак не пакінула раўнадушным ні аднаго юнага гледача: здзіўленне і радасць, хваляванне і перажыванне, звонкі смех і бурныя воклічы – вось палітра эмоцый, якая дала высокую ацэнку артыстам.

Ужо не адзін год у дні канікул у праграме “Пазнанне. Натхненне. Творчасць” удзельнічаюць вядучыя творчыя калектывы, якія радуюць сваімі арыгінальнымі нумарамі малышэй з мінскіх школьных аздараўленчых лагераў.

У спектаклі “Казка пра нечысць цудоўную і Васілісу жахлівую” ігралі артысты музычнай капэлы “Санорус”, удастоеныя звання “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Дзякуючы працы супрацоўнікаў аддзела культурна-відовішчнай дзейнасці мерапрыемствы атрымліваюцца відовішчнымі, насычанымі і падабаюцца дзецям.

Калі вам не ўдалося трапіць да нас у гэты раз – не бяда!
Чакаем вас у новым навучальным годзе. Да сустрэчы!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Памятаем і шануем!

8 Май 2024

Напярэдадні 9 Мая і ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі бібліятэкі правялі рэстаўрацыю і ўборку пахаванняў супрацоўнікаў, якія работалі ва ўстанове ў даваенны і пасляваенны перыяды.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва

8 Май 2024

З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.

Кніжныя выстаўкі

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам