ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Супрацоўніцтва з мэтай эканамічнага развіцця
Недасказаная гісторыя: прэзентацыя кнігі пра жыццё Уладзіміра Мулявіна

Бібліятэкі ЗША: дарожныя нататкі

Бібліятэкі ЗША: дарожныя нататкі
Іншыя навіны

У студзені – лютым беларуская дэлегацыя спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы наведала Злучаныя Штаты Амерыкі. Візіт быў ажыццёўлены ў рамках праграмы Дзярждэпартамента ЗША “Амерыканскія бібліятэкі”.


За тры тыдні знаходжання адбылося трыццаць пяць прафесійных сустрэч у пяці штатах: Джорджыя, Вашынгтон, Нявада, Мінесота, Нью-Ёрк.

У складзе дэлегацыі былі дырэктар Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча Марыя Ляцяга, загадчыца аддзела замежнай літаратуры Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага Ларыса Лотыш, загадчыца навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Марына Пшыбытка, галоўны бібліятэкар Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі Павел Усцінаў, бібліятэкар Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая Вольга Якубовіч і дэкан факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалай Яцэвіч.

Падчас усёй паездкі Марына Пшыбытка вяла дарожныя нататкі. Некаторыя з іх прапанаваны да ўвагі чытачоў нашага партала.

Штат Джорджыя

Дзень 1-шы ў Атланце падарыў нам добрае надвор’е і шмат цікавых сустрэч. Наведалі дэпартамент па адукацыі штата Джорджыя, а таксама публічную бібліятэку Атланты, у якой адчулі, што насамрэч азначае прынцып агульнадаступнасці. Гэта калі бібліятэку могуць наведваць абсалютна ўсе, у тым ліку і людзі без вызначанага месца жыхарства.

Цікавым падаўся праект “Бібліятэка насення”, які рэалізуецца ў гэтай бібліятэцы. Сутнасць яго складаецца ў неардынарным спосабе заахвочвання чытачоў да наведвання бібліятэкі – упакоўкі насення, атрыманыя ў дар, бібліятэкары раскладваюць у пакуначкі і бязвыплатна раздаюць чытачам.

***

Дзень 2-гі. Амерыка не перастае здзіўляць сваімі кантрастамі. Але самае яркае ўражанне дня сённяшняга – жыхары мястэчка Вітэсбург, размешчанага за 50 міль ад Атланты. Па нашых мерках – гэта сельскі населены пункт з насельніцтвам 600 чалавек.

Першае, што захапіла, калі мы сталі пад’язджаць да бібліятэкі – прывітальны шчыт каля дарогі. Для нас гэта было настолькі нечакана, што мы выскачылі з машыны і пачалі фатаграфавацца. Я ж для сябе зрабіла выснову, што гасціннасць сельскіх бібліятэкараў – рыса інтэрнацыянальная. Дарэчы сказаць, у бібліятэцы нас чакаў абед і яшчэ адзін прывітальны плакат.

Але самае вялікае здзіўленне яшчэ мела быць. Аказваецца, бібліятэка гэта была пабудавана на сродкі мясцовых жыхароў. У іх не было сваёй бібліятэкі, да найбліжэйшай – 13 міль. Каб выправіць становішча, у 2008 г. яны стварылі “Таварыства сяброў бібліятэкі” (праўда, спачатку яно называлася “Таварыства сяброў будучай бібліятэкі”) і пачалі збіраць сродкі на будаўніцтва. І ў іх усё атрымалася. На набыццё фонду мэрыя вылучыла пэўныя сродкі. А цяпер, каб забяспечыць новыя паступленні, мясцовыя жыхары прынеслі ўласныя кнігі і стварылі кнігарню пры бібліятэцы. Купляюць кніжкі, чытаюць і часцей за ўсё зноў вяртаюць у бібліятэку. Такі платны буккросінг. На ўтаргаваныя сродкі купляюць новую літаратуру. Асабіста мяне ўся гэта гісторыя вельмі кранула, як і мясцовыя жыхары, якія прыйшлі ў бібліятэку, каб павітаць нас.

***

Дзень 3-ці, апошні ў Атланце. Заўтра ляцім у Вашынгтон. Фінальны акорд гэтай часткі праграмы запомніцца назаўжды, таму што нам пашчасціла прыняць удзел у зімовай канферэнцыі Амерыканскай бібліятэчнай асацыяцыі. Вельмі маштабнае мерапрыемства, як па працягласці (шэсць дзён), пляцоўцы, на якой усё адбывалася, так і па колькасці дакладаў і прэзентацый, што прагучалі – звыш 900. Некаторыя рабочыя дні канферэнцыі пачыналіся ў 7 гадзін раніцы, а заканчваліся ў 10 гадзін вечара. Каб толькі бегла азнаёміцца з выстаўкай, на якой былі прадстаўлены найноўшыя дасягненні ў выдавецкай сферы, бібліятэчнай справе, інфармацыйных тэхналогіях, нам спатрэбілася больш за тры гадзіны.

Працяг будзе...

Публічная бібліятэка Атланты

Прывітальны шчыт
на ўездзе ў Вітэсбург

Публічная бібліятэка Вітэсбурга

З калегамі і сябрамі бібліятэкі Вітэсбурга

Чытальная зала бібліятэкі Вітэсбурга

З калегамі і сябрамі бібліятэкі Вітэсбурга

На канферэнцыі ALA

Выстаўка на канферэнцыі ALA

Беларуская дэлегацыя
і галоўныя бібліятэкары з ЗША

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам