ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Бібліятэкі ЗША: дарожныя нататкі 2
Бібліятэкі ЗША: дарожныя нататкі

Супрацоўніцтва з мэтай эканамічнага развіцця

Супрацоўніцтва з мэтай эканамічнага развіцця
Іншыя навіны

З 14 сакавіка па 5 красавіка ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта выстаўка “Супрацоўніцтва з мэтай эканамічнага развіцця”, прысвечаная 70-годдзю ўтварэння Еўрапейскай эканамічнай камісіі (ЕЭК ААН).


Еўрапейская эканамічная камісія ААН – гэта адна з пяці рэгіянальных камісій Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Яна была заснавана Эканамічным і сацыяльным саветам ААН (ЭКАСАС) 28 сакавіка 1947 года па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН з мэтай развіцця эканамічнай дзейнасці і ўмацавання эканамічных сувязей унутры рэгіёна ЕЭК і паміж гэтым рэгіёнам і астатнім светам.

У 1951 годзе ЕЭК набыла статут пастаяннага органа ААН. Членамі Камісіі з’яўляюцца 56 краін: усе еўрапейскія дзяржавы, закаўказскія і сярэднеазіяцкія краіны (Азербайджан, Арменія, Грузія Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан), а таксама ЗША, Канада, Ізраіль. У яе рабоце маюць права браць удзел у якасці назіральнікаў ці кансультантаў прадстаўнікі любой краіны – члена ААН, а таксама прадстаўнікі міжурадавых і міжнародных арганізацый.

Вышэйшым кіраўнічым органам ЕЭК з’яўляецца сесія Камісіі. Сесіі праходзяць раз у два гады. У міжсесіённы перыяд кіраўніцтва дзейнасцю Камісіі ажыццяўляе Выканаўчы камітэт, які ўключае прадстаўнікоў усіх краін – членаў. ЕЭК і яе органы абслугоўвае Сакратарыят, які ўзначальваецца выканаўчым сакратаром. З 9 ліпеня 2014 года гэтую пасаду займае Крысціян Фрыіс Бах (Данія). Штаб-кватэра ЕЭК ААН знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя). Гадавы бюджэт складае каля 50 млн долараў ЗША.

Мэты Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН:

  • садзейнічанне развіццю і ўмацаванню эканамічных адносін як паміж дзяржавамі-членамі, так і паміж імі і іншымі краінамі;
  • каардынацыя навукова-тэхнічнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў рэгіёне;
  • супрацоўніцтва ў такіх галінах, як навука і тэхніка, эканамічнае прагназаванне і планаванне, гандаль, навакольнае асяроддзе, энергетыка, асобныя галіны прамысловасці, транспарт, сельская гаспадарка, статыстыка, стандартызацыя і сертыфікацыя;
  • ажыццяўленне збору, аналізу і распаўсюджвання інфармацыі і статыстычных звестак па эканамічных і тэхналагічных пытаннях.

Уся практычная дзейнасць ЕЭК ажыццяўляецца Канферэнцыяй еўрапейскіх статыстыкаў і сямю галіновымі Камітэтамі: па экалагічнай палітыцы, унутраным транспарце, устойлівай энергетыцы, гандлі, лесаматэрыялах, жыллёвай гаспадарцы і землекарыстанні, эканамічным супрацоўніцтве і інтэграцыі.

Рэспубліка Беларусь паўнапраўны член ЕЭК ААН з моманту яе стварэння ў 1947 годзе. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца на працягу ўсяго перыяду дзейнасці арганізацыі. Каля 70 беларускіх дэлегацый штогод удзельнічаюць у пасяджэннях рабочых груп, сесіях, канферэнцыях і іншых мерапрыемствах ЕЭК ААН, што дазваляе прадстаўляць пазіцыю беларускага боку на міжнароднай арэне і выпрацоўваць нароўні з іншымі краінамі рашэнні па актуальных агульнаеўрапейскіх эканамічных праблемах.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае звыш 80 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы ЕЭК ААН на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Гісторыя стварэння, мэты і функцыі ЕЭК ААН.
  • Асноўныя кірункі дзейнасці ЕЭК ААН.
  • ЕЭК ААН і міжнароднае эканамічнае супрацоўніцтва.
  • ЕЭК ААН і Рэспубліка Беларусь.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам эканамічных дысцыплін, палітычным і грамадскім дзеячам, эколагам, спецыялістам у галіне прамысловай вытворчасці і сусветнай эканомікі, міжнароднага права, сусветнай палітыкі і міжнародных адносін.

Карысныя спасылкі

   

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам