ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Доме прэсы падзяліліся планамі на Бібліяноч-2019
Семінар у Брэсце “Бібліятэкі і кніжная культура Беларусі: з мінулага ў будучыню”

Бібліятэка – удзельніца міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

Бібліятэка – удзельніца міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
Іншыя навіны

9–10 красавіка ў бібліятэцы прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Музеі ў XXI стагоддзі: новыя сэнсы, новая прастора, новыя вобразы”.

Удзельнікамі двухдзённай канферэнцыі сталі музейныя спецыялісты, а таксама даследчыкі ў галіне музеялогіі і культурнай спадчыны з Беларусі, Германіі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны. Актыўны ўдзел у міжнародным форуме прынялі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На адкрыцці канферэнцыі з вітальнымі словамі да яе ўдзельнікаў звярнуліся першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская, старшыня Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў ICOM Таццяна Бембель і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай працы і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша.

На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі музеёлаг, экс-прэзідэнт ІCОМ Ханс-Марцін Хінц (Германія) “Сучасныя выклікі для музеяў. Як яны выконваюць свае грамадскія функцыі?”; кандыдат гістарычных навук, вядучы аналітык Маскоўскага агенцтва арганізацыі адпачынку і турызму Міхаіл Гнядоўскі (Расія) “Постсавецкі музей як спаборніцтва наратываў”; доктар гістарычных навук, прафесар, музеёлаг Аляксандр Гужалоўскі (сумесна з Таццянай Бембель, Беларусь) “Беларускі музей на раздарожжы: выклікі і перспектывы”; дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэпублікі Беларусь Павел Сапоцька (Беларусь) “Нацыянальны гістарычны музей Рэпублікі Беларусь: рэфлексія дасягнутага і погляд у будучыню”.

Дыскусійная панэль “Выклікі і праблемы сучаснасці для музеяў. Крытэрыі адзнакі якасці і поспеху ў музейнай сферы” была вельмі насычанай. Падчас абмеркавання была ўзгадана міжнародная выстава “Беларусь і Біблія”, якая праходзіла ў музеі кнігі ў верасні-кастрычніку 2018 года. Эксперты далі ацэнку выставе як аднаму з самых буйных і паспяховых экспазіцыйных праектаў 2018 года ў Беларусі.

У першы дзень канферэнцыі працавала дзве секцыі: “Музеі і культурная памяць” і “Сацыяльныя ролі музеяў”. На другой з іх з дакладам “Праектная дзейнасць як сродак развіцця музея кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі” выступіла загадчык сектара навукова-праектнай дзейнасці навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Таццяна Сапега. У дакладзе аналізаваліся вынікі экспазіцыйных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Францыск Скарына і яго эпоха” ў 2017-м, “Беларусь і Біблія” ў 2018-м, а таксама адукацыйна-асветніцкага праекта “Клуб кніжных прафесараў”. Дакладчыца падкрэсліла, што менавіта праектная дзейнасць стварае ўмовы для інавацый і творчага развіцця музейнай прасторы.

У другі дзень канферэнцыі прайшлі пасяджэнні чатырох секцый: “Музей і грамадства”, “Музей як арт-тэрыторыя і культурная прастора”, “Інклюзіўныя праекты ў музеі” і “Разнастайныя прасторы музея”. Вялікую цікавасць выклікалі даклады супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Так, Аляксандр Суша пазнаёміў удзельнікаў навуковага форуму з экспазіцыяй музея кнігі і абмеркаваў перспектывы яго абнаўлення. Ганна Станіславенка, супрацоўніца навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства, зрабіла даклад на тэму “Валанцёры ў музейнай прасторы: замежны і айчынны досвед”. Таццяна Сапега выступіла мадэратарам секцыі “Разнастайныя прасторы музея”.

Канферэнцыя пад эгідай Міжнароднага савета музеяў ІCOM сабрала лепшых айчынных і замежных экспертаў у галіне музеялогіі, стала важнай пляцоўкай для абмеркавання вострых пытанняў, якія паўсталі перад беларускімі музеямі на сучасным этапе.

Арганізатары – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у супрацоўніцтве з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы, Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, фондам “Культурная спадчына і сучаснасць” (Беларусь), Беларускім камітэтам Міжнароднага савета музеяў ICOM і Рэспубліканскім саветам дырэктараў музеяў.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам