27 лістапада ў дзіцячым пакоі бібліятэкі адбыўся майстар-клас па пластылінавым жывапісе “Без пэндзліка і фарбаў”.
Выкарыстоўваючы кардон і мяккі пластылін яркіх колераў, дзеці змаглі асвоіць нескладаную тэхніку пластылінавага жывапісу. У выніку змешвання пластыліну розных колераў і нанясення яго мазкамі на кардонную аснову, атрымалася яркае і вясёлае львяня.
Сумесны творчы працэс стварэння маляўнічай аплікацыі з пластыліну падараваў дзецям радасць і добры настрой.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял прадастаўлены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.