ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Без пэндзліка і фарбаў
(Не) страшныя казкі Уладзіміра Караткевіча

Першы семінар-практыкум, прысвечаны кітабам

Першы семінар-практыкум, прысвечаны кітабам
Іншыя навіны

27 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы стартаваў першы з цыкла семінар-практыкум, прысвечаны вывучэнню ўнікальных помнікаў беларускай кніжнай культуры – кітабаў.

Эксперт мерапрыемства – Ірына Сынкова, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Кітабамі называюць рукапісныя кнігі, якія ствараліся на працягу стагоддзяў прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных груп Беларусі – беларускімі татарамі. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскай графікай, змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах. Найстарэйшыя рукапісы са славянамоўнымі тэкстамі ў арабскай графіцы ўзыходзяць да XVII ст. Рэлігійныя і дыдактычныя творы, займальныя аповесці і апісанні рытуалаў, знахарскія і астралагічныя тэксты раскрываюць духоўны свет своеасаблівай культуры беларускіх татар.

Тэксты кітабаў уяўляюць цікавасць як аб’ект даследавання для розных спецыялістаў: гісторыкаў, філолагаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, кнігазнаўцаў, этнографаў і краязнаўцаў.

Семінар-практыкум складаецца з серыі заняткаў. Наступныя заняткі адбудуцца 4 снежня і 18 снежня 2019 г. а 18-й гадзіне. Месца правядзення: зал адукацыйных тэхналогій (пам. 346).

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Уваход вольны.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 81, 293 27 82, (8 044) 579 39 07.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам