ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Дзіцячы пакой запрашае
Сусвет Эдуарда Арцем'ева

“Беражлівая капейка”, або Дзецям – пра фінансы

“Беражлівая капейка”, або Дзецям – пра фінансы
Іншыя навіны

29 лістапада ў бібліятэцы пройдзе прэзентацыя кнігі “Грошык і таямнічы кошык”.


Кніга стала сумесным творчым праектам рэдакцыі часопіса “Вясёлка” і Беларусбанка і ўбачыла свет у выдавецтве “Адукацыя і выхаванне”. У падзагалоўку значыцца – “Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка”.

Аўтар выдання – вядомы дзіцячы пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі – запрашае малодшых школьнікаў у падарожжа па сакрэтных лабірынтах фінансавай граматнасці.

Аповесць-казка дапамагае зразумець сутнасць фінансавых тэрмінаў і раскрывае ролю фінансавай граматнасці ў нашым жыцці. Што такое фінансы і чаму “капейка рубель беражэ”, дзе дарослыя бяруць грошы і з чаго складаецца сямейны бюджэт, што азначаюць словы “банкамат”, “крэдыт” і “інкасатар”?.. Аб гэтым і не толькі распавядаюць “юным фінансістам i банкiрам” займальныя аповеды пісьменніка.

Акрамя шматлікіх ілюстрацый, у кнізе маюцца рэбусы, загадкі – адным словам, працуе сапраўдная “школка Грошыка”. Уладзімір Ліпскі разам з дзецьмі разважае над беларускімі народнымі прымаўкамі і выслоўямі: “Будзем мы – будуць грошы”, “Малады назбірай, а стары пражывай”, “узбіцца на капейку” і інш.

Кніга выйшла тыражом 1 000 экзэмпляраў, аднак відавочна, што наперадзе яе чакае перавыданне, бо фінансавая адукацыя дзяцей з’яўляецца неад’емнаяй часткай сучаснага выхавання. І такія выданні, даступныя і зразумелыя дзецям, – найлепшыя памочнікі ў гэтай справе.

Прэзентацыя пачнецца а 11-й гадзіне ў галерэі “Ракурс” (2-гі паверх).

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 29 80.

Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам