ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Што захавалася з маёнтка Кушляны Багушэвічаў?
Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга (+відэа)

Беларускае крылатае Палессе (+ відэа)

Беларускае крылатае Палессе (+ відэа)
Іншыя навіны

19 мая ў галерэі “Панарама” адбылося адкрыццё фотавыстаўкі “Птушкі Палесся”. Выстаўка дзейнічае ў межах праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”, які працуе дзеля захавання дзікага асяроддзя аднаго з найвялікшых прыродных ландшафтаў Еўропы.

Арганізатары экспазіцыі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, Беларускі клуб фатографаў дзікай прыроды.

“Птушкі Палесся” – своеасаблівае падарожжа бёрдвотчараў-аматараў (людзей, захопленых назіраннем за птушкамі) і прафесійных арнітолагаў. У самай высока размешчанай галерэі Мінска сабраны фотаздымкі птушак Палесся і натуральнага для іх наваколля. Без бінокляў, спецыяльных прыстасаванняў, не выязджаючы з Мінску, можна з захапленнем “паназіраць” за палётам і паўсядзённым жыццём палескіх птушак: куліка-цякуна і белай сініцы, вялікага грыцука і драча, звычайнага рэмеза, барадатай кугакаўкі і чорнага бусла, а таксама пабачыць неабсяжныя прасторы Прыпяці, раку Сцвігу, пясчаныя дзюны ў Лельчыцкім раёне.

Аўтары работ – вядомыя беларускія фатографы Мікалай Верабей, Андрэй Шэўчык, Павел Лычкоўскі, Уладзімір Пакалевіч, Віктар Казлоўскі, Арцём Турлай, Васіль Фядосенка і Сяргей Козак. У экспазіцыі – 20 фотаздымкаў-партрэтаў палескіх птушак і 20 фотаздамкаў-пейзажаў асяродзя іх існавання, на якіх можна ўбачыць яркае апярэнне птушак, іх уважлівыя вочкі, жывапісныя пёры, моцныя крылы, выразныя палёты, а таксама шмат прыродных сюжэтаў.

ptushkipalessia_4.JPG

Распачалося адкрыццё выставачнага праекта з прывітальнага слова першага намесніка генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алены Далгаполавай. У мерапрыемстве прынялі ўдзел арнітолаг, бёрдвотчар, прыродаахоўнік, дырэктар грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Аляксандр Вінчэўскі і спецыяліст па камунікацыях гэтага аб’яднання Аліна Ляпёшкіна. Выступоўцы нагадалі пра чараўніцтва зямной бязважкасці Палесся, яскравую разнастайнасць птушак, якіх няма ў замежных краінах, і пра найважнейшыя абавязацельствы чалавека – абараняць і захоўваць усё тое, што разам з намі з’яўляецца часткай шматграннага жыцця на зямлі.

Запрашаем праз прызму фотаздымкаў пазнаёміцца з багатым светам беларускага крылатага Палесся.

Кошт наведвання экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстаўка працуе да 22 жніўня 2021 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам