ГалоўнаяМерапрыемствыФотападарожжа па Палессі (+ відэа)
Запрашаем дзяцей на творчыя заняткі “Рамачка для фота”
Чырвоная кніга

Фотападарожжа па Палессі (+ відэа)

Фотападарожжа па Палессі (+ відэа)
Іншыя мерапрыемствы
19 мая – 22 жніўня
Дата правядзення
10.00–20.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення

19 мая а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) адкрылася фотавыстаўкі “Птушкі Палесся”.

Выстаўка дзейнічае ў межах праекта “Палессе – дзікая прырода без межаў”, які працуе дзеля захавання дзікага асяроддзя аднаго з найвялікшых прыродных ландшафтаў Еўропы.

Арганізатары экспазіцыі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі, грамадскае аб’яднанне “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, Беларускі клуб фатографаў дзікай прыроды.

Выстаўка “Птушкі Палесся” расказвае аб разнастайнасці і багацці беларускай прыроды. Галоўная мэта – прыцягнуць увагу да ўнікальных відаў птушак, нагадаць гледачу пра прыгажосць беларускага палескага асяроддзя, звярнуць увагу да праблем экалагічнага стану, відавай разнастайнасці і зацікавіць сучасным экалагічным хобі – бёрдвотчынгам (birdwatching).

Экспазіцыя – своеасаблівае падарожжа па Палессі з фотаздымкамі-партрэтамі палескіх птушак і фотаздымкамі-пейзажамі асяродку іх існавання. Аўтары работ – вядомыя беларускія фатографы Мікалай Верабей, Андрэй Шэўчык, Павел Лычкоўскі, Уладзімір Пакалевіч, Віктар Казлоўскі, Арцём Турлай, Васіль Фядосенка і Сяргей Козак.

Убачыць чорнага бусла альбо барадатую кугакаўку, навучыцца адрозніваць як мага больш відаў птушак, зведаць іх звычкі і іншыя асаблівасці, палюбавацца ўнікальнай разнастайнасцю крылатых жыхароў Палесся – усё гэта можа зрабіць бёрдвотчар падчас наўмыснага падарожжа і наведвальнікі выстаўкі “Птушкі Палесся” падчас візіту ў бібліятэку.


На адкрыццё ўваход вольны, у астатні час наведванне экспазіцыі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Выстаўка будзе працаваць да 22 жніўня 2021 г..
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.
E-mail: pr@nlb.by

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам