ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сямёра смелых
Аб унікальнай выстаўцы “Беларусь і Біблія” расказалі ў эфіры “Беларусь 1”

“Беларусь і Біблія” – унікальная выстаўка адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

“Беларусь і Біблія” – унікальная выстаўка адкрылася ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
Іншыя навіны

20 верасня ў музеі кнігі адкрылася міжнародная выстаўка “Беларусь і Біблія”, прысвечаная самай вядомай і ўплывовай кнізе ў гісторыі чалавецтва.

Упершыню ў рамках адной экспазіцыі ў нашай краіне дэманструюць каштоўныя рарытэты, узрост якіх дасягае 5 тысяч гадоў. У бібліятэку яны прыбылі з Вялікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Карэі, са шматлікіх прыватных калекцый.

Арганізатарамі выстаўкі сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і некамерцыйная арганізацыя “Група даследавання рукапісаў” (ЗША).

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Аляксандр Яцко, першы прарэктар Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Сяргей Гардун, арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дырэктар Групы даследавання рукапісаў (ЗША) Скот Кэрал. Сярод запрошаных былі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дыпламатычных місій, кіраўнікі і прадстаўнікі ўстаноў культуры, адукацыі, грамадскіх арганізацый, вядомыя вучоныя і іншыя зацікаўленыя асобы.

Гасцей выстаўкі пазнаёмілі з сапраўды ўнікальнымі экспанатамі:

  • арыгінальным рукапісам “бібліі Антычнасці” – “Іліядай” Гамера – папірусам на грэчаскай мове, напісаным яшчэ да нашай эры;
  • арыгіналамі гравюр на біблейскія сюжэты Альбрэхта Дзюрэра, Сальвадора Далі і іншых знакамітых мастакоў;
  • скруткамі Мёртвага мора (2 тыс. гадоў), якія захоўваюць самыя раннія тэксты большасці кніг Старога Запавету;
  • арыгіналамі Біблій Гутэнберга, Лютара і Скарыны;
  • найстаражытнейшымі фрагментамі Новага Запавету (2–3 стст. н.э.);
  • біблейскімі рукапісамі на старажытных мовах: грэчаскай, лацінскай, копцкай, самарыцянскай, армянскай, індыйскай, кітайскай і інш.;
  • першадрукамі кніг многіх народаў і краін, першымі перакладамі Бібліі на нацыянальныя мовы, у тым ліку – на беларускую;
  • старажытнымі беларускімі біблейскімі рукапісамі і старадрукаванымі кнігамі.

Падчас выстаўкі будуць працаваць аніматары з розных краін. Прыемным бонусам для наведвальнікаў стане магчымасць асвоіць друк на варштатце часоў Гутэнберга, а таксама пабываць у рукапіснай майстэрні. Для дзяцей арганізаваны “Клуб кніжных прафесараў”, а для дарослых прадугледжаны навуковыя лекторыі ад знакамітых замежных і беларускіх даследчыкаў.

Трапіць на выстаўку можна па чытацкім білеце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, пропуску “Сацыякультурны цэнтр” і ў складзе экскурсійнай групы.

Выстаўка будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 21 кастрычніка 2018 г.

Телефоны для даведак: (8 017) 293 27 22, 293 28 85.
Е-mail: pr@nlb.by

Глядзіце таксама відэасюжеты тэлеканалаў і наш фотарэпартаж аб адкрыцці міжнароднай выстаўкі "Беларусь і Біблія":

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам