ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Суразмоўцы”: Навум Гальпяровіч з Пятро Васючэнкам
Сустрэчы з адвакатам

Асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу: у бібліятэцы прайшла метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Асаблівасці арганізацыі навучальнага працэсу: у бібліятэцы прайшла метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
Іншыя навіны

23 жніўня ў бібліятэцы адбылася жнівеньская гарадская метадычная секцыя настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» ў 2019–2020 навучальным годзе”.

Арганізатарамі выступілі камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама, Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі, Цэнтр аналітычнага менеджменту рэгіянальнай адукацыі, Упраўленне каардынацыі метадычнай работы, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

У рабоце секцыі прынялі ўдзел настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска, спецыялісты Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, метадысты Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі.

Да ўдзельнікаў метадычнай секцыі звярнуўся з прывітаннем намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Аляксандр Суша.

У мэтах пашырэння супрацоўніцтва і азнаямлення з магчымасцямі і рэсурсамі Нацыянальнай бібліятэкі з дакладамі выступілі яе супрацоўнікі. Людміла Камароўская, загадчыца аддзела экскурсійна-метадычнай работы, расказала аб экскурсійнай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі і аб цыкле вучэбна-пазнавальных экскурсій “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаных жыццю і творчасці Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Янкі Маўра, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Міхася Зарэцкага, Марка Шагала.

Загадчыца аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Алена Тулупава прадставіла віртуальныя сэрвісы бібліятэкі ў дапамогу адукацыйнаму працэсу. Таццяна Хадасевіч, загадчыца аддзела абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі, азнаёміла ўдзельнікаў секцыі з віртуальнымі праектамі бібліятэкі, якія можна выкарыстоўваць у вучэбнай дзейнасці. З экспазіцыямі музея кнігі пазнаёміла Таццяна Захарава, загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства. Віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны” прадставіла Юлія Амосава, вядучы бібліёграф інфармацыйна-аналітычнага аддзела.

Секцыя прайшла плённа і насычана, удзельнікі змаглі ўсталяваць прафесійныя і асабістыя кантакты ў працэсе актыўнага ўзаемадзеяння.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам